97894c30     

Олешко Антон - Крумкачоў Гай (На Белорусском Языке)



Антон Алешка
Крумкачоў гай
У пачатку трыццатых гадоў уся Жорнаўка ўступiла ў калгас, а Спiрыдон Ворка
не захацеў.
- Не пайду! - сказаў ён.
Да самай вясны яго ўгаворвалi i свае i чужыя людзi, што прыязджалi ў сяло.
- Не пайду! - чулася ў адказ.
За гэта Ворку празвалi Дзiкуном.
Неяк перад самай пасяўной сабралi сход i пастанавiлi: Спiрыдону, як
адзiнаму аднаасобнiку, выразаць з агульнага калгаснага поля яго гектары на
краi Арабоўнiка, што быў за тры кiламетры i межаваў з землямi суседняга сяла.
Брыгадзiр Данiк Васiль назаўтра ж па самыя вуглы адмераў яго агарод i
далучыў да калгаснага поля, на якiм брыгада сеяла ячмень.
Ворка пабыў аднаасобнiкам да восенi i занёс заяву ў праўленне калгаса.
Што ён амаль цэлы год не ўступаў у калгас, людзi даўно забылi, а мянушка
Дзiкун так прыстала да яго, што ўсё сяло звала яго толькi Ворка Дзiкун.
Данiк Васiль пабыў брыгадзiрам два гады, а пасля стаў радавым калгаснiкам.
Сустракаўся з Воркам на вулiцы, на полi, вiтаўся за руку. У Воркi ж Дзiкуна
крыўда на былога брыгадзiра i суседа так запяклася на сэрцы, што непакоiла аж
да гэтага лета.
Ворка Дзiкун ужо быў у гадах, але нiколi не галiўся. Ён збольшага
падстрыгаў ножанкамi рыжаватую бараду i вусы, i галава яго выдавала круглай,
як у ката. I вочы яго, маленькiя такiя i хiтрыя, адсвечвалi нейкiм
халаднаватым жаўтлявым святлом.
Быў ён незвычайна цiкаўны чалавек, i нiшто не праходзiла мiма яго вока. У
калгасе рабiў цягавiта, гаспадарлiва, як усе жорнаўцы.
У першы дзень вайны жорнаўцы прызыўнога ўзросту - разам з iмi i Данiк
Васiль - пайшлi ў ваенкамат i ў сяло не вярнулiся.
Ворка Дзiкун выбраўся на зборны пункт толькi назаўтра i ўжо праз тры днi ў
поцемках, стаiўшыся, стаяў каля сваiх варот на агародзе i пазiраў на захад,
што паблiскваў малiнавымi сполахамi ад узрываў i пажараў.
Нямецкiя танкi па шашы iшлi на Бабруйск.
Болей за месяц Ворка Дзiкун нiдзе не паказваўся, а калi наўкола зацiхла
стралянiна, агледзеўся, i ягоная цiкаўнасць узяла сваё. Захацелася паглядзець,
што асталося ад горада, якi гарэў аж чатыры днi.
Аднойчы ранiцай ён апынуўся на шашы, падняў руку, i нямецкая машына
падвезла яго да горада.
Ворка абыйшоў выбiты i спалены горад, спынiўся насупроць памяшкання былога
райвыканкома, якое цудам захавалася. Каля самага ганка стаялi тры машыны, у
калiдоры тырчаў салдат з аўтаматам.
"Немцы тут абжываюцца", - падумаў ён i павярнуў ужо iсцi назад, як на
ганку пачулiся крокi.
- Дзiку-ун! - пазваў грубы голас. - Пачакай!
Твар у Воркi адразу загарэўся. Яго ў сяле нiхто не адважваўся так называць
у вочы, а гэта нехта ў горадзе крычыць на ўсю вулiцу.
Збегшы з ганка, да яго iшоў здаравенны мужчына.
- Дзiкун! - сказаў ён, моцна пацiснуўшы руку Ворку. - Што? Не пазнаў?
- Здароў, чалавеча! - Ворка ўбачыў перад сабою Змiцера Бойку з суседняй
вёскi Падлессе. Яны калiсьцi часта сустракалiся ў засценку ў Лявонавай Волькi.
Аднак Волька нi таму, нi другому не дасталася. У пачатку калектывiзацыi Змiцер
кудысьцi з'ехаў. Iшла чутка, што ён сеў за кражу. Праўда гэта цi не, не
папытаешся цяпер.
Змiцер тым часам усмiхнуўся.
- Даўно ж мы з табой не бачылiся...
- Даўнавата, браце.
Ворка Дзiкун не ведаў, як быць. Цяпер такi час, што трымай вуха востра.
- Што ў вашым сяле чуваць? - дапытваўся Бойка.
- А нiчога. Жывём.
- Мужчын многа ў сяле асталося?
- Не сказаць каб. Многа змабiлiзавалi.
- Змабiлiзавалi... Самi пабеглi даганяць. - Змiцер пiльна паглядзеў у твар
Ворку Дзiкуну. - Ты ж от дома. Маладзец. Ну, а тыя, што до